Хрысціянскія падказкі на цёмныя часіны: Вольга Івашына

Аўтар

Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Жыць у сітуацыі тэрора, гвалту, пераследу і не ўпасці ў адчай. Ці гэта магчыма?
Хрысціяне знаходзяць для сябе розныя спосабы не губляць надзею і падтрымліваць адно другога.
Вольга Івашына расказала “Белсату”, што ёй вельмі дапамагае супольная малітва з мужам, палітвязнем Дзянісам Івашыным. Калі лісты не даходзяць, малітва застаецца іх спосабам камунікацыі: яны вырашылі у адзін і той самы час прамаўляць словы адной і той самай малітвы – і гэтак злучацца ў адзінае сэрца і адзіныя вусны.
Відэа: “Белсат”, ток-шоў “Трэба пагаварыць”.