Хрысціянская візія: «Беларускія палітвязні гавораць»
Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
У аўторак, 14 лістапада, Хрысціянская візія арганізавала перфоманс «Беларускія палітвязні гавораць», які курыруе даследчыца і тэалагіня Наталля Гарковіч.
Гэта адбылося ў Варшаве дзякуючы мясцоваму «Stowarzyszeniu wolnego słowa» («Таварыству вольнага слова»), у межах выставы адной з удзельніц Хрысціянскай візіі – мастачкі Ксішы Анёлавай.
Сярод прысутных былі польскія ветэраны «Салідарнасці», дыпламат Артур Міхальскі, супрацоўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Павал Латушка і Аліна Коўшык, прадстаўнікі таварыства Яцэк Юзва й Эва Галушка, кіраўніца тэлеканала «Biełsat» Агнешка Рамашэўска, музыка Лявон Вольскі й інш.
Ксіша Анёлава напісала ўжо болей за 600 партрэтаў беларускіх палітычных зняволеных, імкнучыся зафіксаваць пакуты кожнага з іх. Калекцыя папаўняецца новымі працамі штодня, але ў беларускія вязніцы арыштанты патрапляюць куды хутчэй, падкрэслівае мастачка.
Аўтарка стварае сваю выставу ў межах праекта «Мартыралог Беларусі».
Удзельнікі мерапрыемства згадвалі пра неабходнасць распаўсюджваць інфармацыю пра закладнікаў беларускага рэжыму. Павал Латушка падкрэсліў, што неабходна ўзмацняць санкцыі, прымушаючы гэткім чынам вызваляць палітычных вязняў. Лявон Вольскі заспяваў для прысутных свае песні, у тым ліку «Палон» — саундтрэк перформансу. Рэпартаж з адкрыцця выставы можна прачытаць на «Белсаце». Фотаздымкі — на фэйсбуку праекта.
Выстава Ксішы Анёлавай ў Варшаве працягнецца да 10 снежня.
Тым часам «Мартыралог Беларусі» завітае таксама ў Вільню. Выстава будзе працаваць там з 19 па 26 лістапада ў музеі Марыі і Юргіса Шлапялісаў на Pilies gatvė, 40.
Урачыстае адкрыццё адбудзецца 21 лістапада а 17:30.
Фотакалаж: твітэр Артура Міхальскага.