«Хрысціянскай візіі» — год!


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Група “Хрысціянская візія” была створана 9 верасня 2020 года актыўнымі беларускімі хрысціянамі Праваслаўнай, Каталіцкай і Евангельскай Цэркваў у адказ на эскалацыю гвалту і беззаконня ў краіне ў сувязі з палітычным крызісам.
“Хрысьціянская візія” – гэта працоўная група Каардынацыйнай Рады, што аб’ядноўвае вернікаў розных традыцый. Удзельнікі групы аналізуюць ролю цэркваў у вырашэньні палітычнага крызіса ў Беларусі.
Галоўная мэта групы — сфармуляваць хрысціянскую пазіцыю ў дачыненні да бягучых падзеяў, а таксама на перспектыву будучай Беларусі.
Мы падтрымліваем цэрквы, рэлігійных лідараў і актывістаў, якія сутыкаюцца з пераследам, праводзім маніторынг, дзелімся эксклюзіўнай інфармацыяй, арганізуем і забяспечваем інфармацыйнай падтрымкай акцыі салідарнасці, праводзім аналітычную і экспертную працу, вядзем шырокую міжнародную дзейнасць для прыцягнення ўвагі сусветнай хрысціянскай супольнасці да сітуацыі ў Беларусі, кансультуем дэмакратычныя сілы па пытаннях, звязаных з рэлігіяй.
Пасьля навінаў пра антыкаталіцкую карыкатуру ў дзяржаўнай газеце на наш канал падпісалася больш за 500 чалавек і мы перакрочылі мяжу ў 3000 чытачоў. Гэта таксама супала з гадавіною з дня заснаваньня нашай групы. Мы дзякуем новым чытачам за інтарэс і давер, а таксама дзякуем усім каналам, якія дзеляцца нашымі матэрыяламі.
Група вядзе сайт-архіў, дзе сабрана ўжо больш за 1000 артыкулаў. Таксама на сайце вядзецца маніторынг парушэньняў рэлігійных правоў грамадзянаў.
Мы маем старонкі на фэйсбуку, ютубе, укантакце і ў інстаграме. Зьвязацца з намі можна праз бот @christianvisionBot або пошту christian.vision.by@gmail.com.
Павіншаваць “Хрысціянскую візію” з днём народзінаў можна на PayPal.