Еўрапейскія каталіцкія СМІ сочаць за сітуацыяй з рэпрэсаванымі святарамі ў Беларусі
Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Каталіцкая прэсавая служба Аўстрыі напісала пра адміністрацыйны арышт кс. Андрэя Вашчука і штраф кс. Яўгену Учкуронісу. Разам з гэтым СМІ падкрэслівае, што “з-за масавых дзяржаўных рэпрэсіяў каталіцкія біскупы краіны на працягу некалькіх месяцаў не жадаюць крытыкаваць парушэнні правоў чалавека.”
На нямецкім domradio.de выйшаў артыкул “Рэжым у Беларусі арыштоўвае каталіцкага святара. Сістэмная крытыка непажаданая.” Журналісты таксама звяртаюць увагу, што Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі захоўвае маўчанне ў выпадках ціску на святароў.
Інфармацыйны партал Варшаўскай архідыяцэзіі падрыхтаваў матэрыял з назвай “У Беларусі арыштаваны ксёндз. Гэта не першы пераследаваны духоўны.” Польскае СМІ звяртае ўвагу на сістэмныя рэспрэсіі каталіцкага духавенства ў Беларусі.