Сумная аріфметыка Віцебшчыны: пяць каталіцкіх святароў пабылі на соднях
Ксёндз Вячаслаў Барок зрабіў падлік каталіцкіх святароў (адзін з іх грэка-каталіцкі) з Віцебскай вобласці, якія з 2020 года пабылі на соднях. Іх пяцёра:
▫️кс. Вячаслаў Барок (Расоны) — 10 содняў
▫️кс. Віктар Жук SJ (Віцебск) — 1 содні
▫️свят. Аляксей Варанко (Віцебск) — 1 содні
▫️кс. Аляксандр Баран (Лынтупы) — 8 содняў
▫️кс. Андрэй Вашчук SDS (Віцебск) — 15 содняў
Ксёндз Вячаслаў падсумаваў:
? Віцебская вобласць лідзіруе па паказчыках затрыманых ксяндзоў. Вернікі могуць ганарыцца.
Але ж вось, яшчэ ніводзін біскуп не сядзеў. Святары відавочна абганяюць біскупаў у даванні сведчання веры.