Дэпутат выявіў у праграме Наваполацкага музычнага каледжа дзёрзкую крамолу — гімн «Магутны Божа»


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Адбылося гэта на выступе ў межах прапагандысцкага праекту «ЗАчетный разговор», які праводзіцца для навучэнскай моладзі ў розных гарадах Беларусі.
У Наваполацкі каледж завітаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Сяргей Клішэвіч, які і высветліў прысутнасць хрысціянскага гімну ў праграме па музычнай літаратуры для будучых выкладчыкаў музычных дысцыплін. Гэта моцна абурыла прапагандыста, як паведамляюць інфарматары «Віцебскай вясны».
Выкладчыкі спрабавалі абараніць музычны твор, праграма была ўзгоднена чыноўнікамі, і да гэтага часу прэтэнзій не было, але прапагандыст даў зразумець, што гэтую «памылку» трэба выпраўляць.
У навіне ў Наваполацкай раёнкі пра сустрэчу моладзі і супрацоўнікаў з дэпутатам (фота адтуль) гэты эпізод спрэчак не адлюстраваны.