Дэпутат парламенту ад Хрысціянска-дэмакратычнай партыі Нарвегіі (KrF) Геір Таскедал і старэйшы палітычны дарадца партыі Альф Сёгардэн сустрэліся ў Осла са Святланай Ціханоўскай


“Святлана Ціханоўская была сапраўднай пераможцай леташніх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, але дыктатар Лукашэнка адчайна чапляецца за ўладу. Святлана цяпер знаходзіцца ў выгнанні ў Літве і на гэтым тыдні наведала Нарвегію з добрымі сябрамі сваёй каманды. Геір С. Таскедал – адзін з нарвежскіх дэпутатаў, якія вылучылі яе разам з Марыяй Калеснікавай і Веранікай Цапкала на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру. Мы сустрэлі шчырага чалавека, які шмат чым ахвяруе дзеля сваёй краіны і свайго народа. Хай хутчэй усё атрымаецца!” – паведаміў Сёгардэн.
Ён таксама сказаў прэс-службе БХД, што на сустрэчы адзначалася супраца KrF і БХД, абмяркоўвалася сітуацыя з дэмакратычыны рухам у Беларусі, становішча вязняў, эфект санкцыяў, магчымая замена назвы Беларусі ў нарвежскай мове з Hviterussland/Kviterussland на Belarus.