Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Па-беларуску

Placeholder

Біскуп Антоні Дзям’янка: ні слова пра вайну

Хрысціянская візія

Пінскі біскуп апублікаваў ліст да вернікаў на Вялікі Пост 2022. У дакуменце няма ані слова пра вайну ва Украіне. Антоні Дзям’янка назваў цяперашні час “няўпэўненасцю”, “пагружэннем у неспакой, канфлікты і спажывецкасць” і “сканцэнтраваным на сабе”. Біскуп заклікаў усіх вернікаў рыхтавацца да юбілею Пінскай дыцэзіі.

Чытаць далей
Placeholder

Зварот рабіна Украіны і Кіева Мошэ Асмана

Хрысціянская візія

Вельмі эмацыйны зварот рабіна Украіны і Кіева Мошэ Асмана, бацькі 11 дзяцей, ураджэнца Ленінграда, які працягвае знаходзіцца ў сталіцы Украіны гэтымі днямі. Ён не можа ўявіць, як у 2022 годзе нехта адважыўся бамбаваць мемарыяльны цэнтр Халакоста “Бабін Яр”.

Чытаць далей
Placeholder

Ксёндз Канстанцін Анашка: “Я патрабую вываду расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі”

Хрысціянская візія

Марыянін з Мінску напісаў: “Я, грамадзянін Рэспублікі Беларусь і каталіцкі святар, выступаю супраць саўдзелу Беларусі ў ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны. Я патрабую вываду расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі. Я хачу, каб мая краіна стала тэрыторыяй бяспекі і не прымала ўдзелу ў вайне. Зусім нядаўна ў Росіцы мы ўспаміналі страшэнную трагедыю вайны і мужную ахвяру […]

Чытаць далей
Placeholder

Зварот беларускіх каталікоў да біскупаў

Хрысціянская візія

Шаноўныя каталіцкія біскупы Беларусі, у сувязі з пачаткам расійскай агрэсіі на Украіну і выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі ў якасці плацдарма для расійскіх войскаў, мы патрабуем склікаць пазачарговае паседжанне ККББ. Ва Украіне вайна – вы называеце гэта “канфлікт” і прапануеце маліцца. Але: 400 тыс уцекачоў з Украіны – вы маўчыце.  Напад адбываецца з тэрыторыі Беларусі – вы […]

Чытаць далей
Placeholder

Затрымана каталіцкая верніца Людміла Паўлоўская

Хрысціянская візія

Пра гэта паведамляе актывіст Кастусь Шыталь спасылаючыся на сястру арыштаванай. Гадзіну таму Людміла змясціла фота вечнага агню ў Мінску з наступным допісам: “Які подзвіг і якога народа… Думкі аб тым, што я не ведаю, што гэта быў за подзвіг, што бараніў мой дзед? Зямлю? Сям’ю? Краіну? Дзяржаву? Народ? Як жа я хацела б яго спытаць […]

Чытаць далей
Placeholder

Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB заклікае да малітвы за Украіну

Хрысціянская візія

Біскуп Аляксандар Яшэўскі – салезіянін, і ён штодзённа тэлефануе свайму сабрату па Ордэне – біскупу Віталію Крывіцкаму ў Кіеве. Магілёўскі біскуп прыводзіць словы аднаго спеву:“Борются, борются!Все по кругу борются, да не молятся”! Ягоны заклік да ўсіх:“Молімся з верай, молімся аднадушна і Бог пачуе нас!!!”.

Чытаць далей
Placeholder

Малітва за мір

Хрысціянская візія

Магутны Божа! Мы, Твае дзеці, усклікаем да Цябе, Айца ўсіх людзей, Бога любові, міру, праўды і справядлівасці! Праз прарока Твайго Ты сказаў – “Сын мой! Калі будуць грэшнікі схіляць цябе, кажучы: “Хадзем з намі, жывымі праглынем іх, як прадонне, набярэм усялякай каштоўнай маёмасці…”, Сын мой, не хадзі з імі, устрымай нагу сваю ад іх шляхоў, […]

Чытаць далей

Таксама можа быць цікава