КАНФЕСІІМОВЫНавіныПа-беларускуПЕРАСЛЕДПратэстанцкія цэрквыХрысціяне за кратамі

За падабайкі затрыманы баптысцкі пастар

БСДП (Грамада) паведамляе, што сёння раніцай у Чэрыкаве быў затрыманы Раман Раждзественскі, пастар Верамейкаўскай пратэстанцкай абшчыны, якая ўваходзіць у Саюз евангельскіх хрысціян-баптыстаў у Беларусі.

Падставай для затрымання сталі падабайкі пад пратэстнымі пастамі яшчэ з жніўня 2020 года.

У пастара забралі тэлефон і кампутар.