Выступленні, допісы ў фэйсбуку, інтэрв'юКАНФЕСІІМОВЫПа-беларускуПраваслаўная ЦаркваСЛОВЫ

Сябра рабочай групы «Хрысціянская візія» віцяблянін Дзмітрый Карняенка ўжо паўгады жыве ў Адэсе

Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію».
Аб'ява аб заснаванні групы.
Місія групы.

Іншыя артыкулы

У інтэрв’ю «Белсату» ён распавядае пра настрой адэсітаў падчас вайны, чым займаецца сам у горадзе, які рыхтуецца да магчымага ўварвання расійскага дэсанту.

Не абыходзіць ён і тэму ўспрымання ўкраінскімі праваслаўнымі гэтай развязанай Расіяй вайны.

? «Не тое, каб яны [праваслаўныя УПЦ МП] ўжо хацелі перайсці ў ПЦУ, як гэта зрабіў ужо адзін львоўскі манастыр і яшчэ некалькі прыходаў. Калі ў епархіях з усходу і цэнтру Украіны перастаюць памінаць маскоўскага патрыярха, то гэта хутчэй за ўсё азначае, што яны будуць дамагацца аўтакефаліі, калі сітуацыя будзе пагаршацца. Будуць шукаць нейкіх законных шляхоў адыходу ад маскоўскага патрыярхату».