Па-беларуску
Арцыбіскуп Кандрусевіч: “Грамадства расколата”
Іерарх звярнуўся да вернікаў з пасланнем на надыходзячы Адвэнт. Сярод іншага ён шмат увагі ўдзяліў ацэнцы сучаснага грамадска-палітычнага становішча. “Грамадства расколата. Свет знаходзіцца на парозе новай сусветнай вайны (…) Таму Адвэнт, які распачынаецца, і святы Божага Нараджэння будуць для нас складанымі”, – напісаў ён. Арцыбіскуп прыгадаў таксама сітуацыю з Чырвоным касцёлам і заклікаў да малітваў […]
Затрыманы грэка-каталіцкі святар Віталь Быстроў
Пра гэта стала вядома сёння. Айца Віталія ўжо затрымлівалі ў лістападзе 2020 г. Тады ён атрымаў 10 сутак арышту паводле арт. 23.34 КаАП. Салідарнасць з ім выказваў біскуп Юрый Касабуцкі які заахвоціў да публічнай малітвы “ў кожным касцёле і кожнай капліцы”. Прэс-служба курыі Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі ў афіцыйнай заяве не ўбачыла “суб’ектыўнага складу […]
Каталіцкую верніцу Эму Сцепулёнак асудзілі на два гады калоніі
У судзе Мёрскага раёну суддзя Ірына Яскевіч прысудзіла 2 гады калоніі агульнага рэжыму 69-гадовай каталіцкай верніцы Эме Сцепулёнак. Пенсіянерку прызналі вінаватай у нібыта «абразе Лукашэнкі» ды «абразе прадстаўніка ўлады», паведамляе «Вясна». Былую настаўніцу беларускай мовы і літаратуры затрымалі 29 верасня 2021 года за каментары пасля забойства сілавікамі Андрэя Зельцара. Яе ўтрымлівалі ў СІЗА амаль год. […]
Затрыманы віцэ-дэкан Магілёўскага дэканату, а. Віталій Чабатар CMF
Як стала вядома Хрысціянскай Візіі, магілёўскі святар быў затрыманы 17-га лістапада. Айцец Віталій Чабатар належыць да Ордэну кларэтынаў і працуе ў Магілёве з 2007 г. У студзені 2018 г. біскуп Аляксандр Яшэўскі прызначыў яго віцэ-дэканам Магілёўскага дэканата. Актуальна з’яўляецца вікарыем мясцовай парафіі св. Антонія Падуанскага. Паходзіць з Гродна. Гэта чарговая атака на святароў Магілёва – […]
«Беларусь — гэта святое»: выйшаў каляндар на 2023 год з малюнкамі Паўла Севярынца
12 старонак календара — 12 хрысціянскіх храмаў, пабудаваных у розныя эпохі ў розных гарадах і мястэчках Беларусі. Адметнасць гэтых малюнкаў у тым, што ўсе яны былі створаны за кратамі. Павел Севярынец дасылаў іх у лістах сыну Францішку. Кожны малюнак суправаджаецца натхняльнай цытатай з лістоў Севярынца на волю. Глядзець / замовіць каляндар Нагадаем, што сузаснавальнік Беларускай […]
Афіцыйная пазіцыя Ватыкану да сітуацыі ў Беларусі выклікае пытанні як у звычайных назіральнікаў, так і ў вернікаў
Маўчанне і двухсэнсоўныя заявы з боку кіраўніцтва Каталіцкага Касцёлу правакуюць неразуменне, а часта – і расчараванне. Чаму так адбываецца? У гэтым пытанні карэспандэнты «Белсату» спрабавалі разабрацца разам з мадэратаркай групы «Хрысціянская візія» Наталляй Васілевіч. 💬«Ватыкан, як правіла, дзее на падставе ўласных уяўленняў і інтарэсаў, так што часам нават нельга зразумець, на баку дабра ці зла […]
Чалец БХД распавёў прадстаўніку Ватыкана пры Радзе Еўропы пра рэпрэсіі хрысціянаў у Беларусі
«Мансіньёр Марка Ганчы, пастаянны прадстаўнік Апостальскай сталіцы пры Радзе Еўропы, запэўніў мяне, што ведае пра сітуацыю ў Беларусі і сочыць за развіццём падзей», – распавёў «Хрысціянскай Візіі» Яўген Дудкін, кіраўнік моладзевага крыла БХД. Беларускі хадэк распавёў, што сустрэў ватыканскага дыпламата ў Радзе Еўропы ў Страсбургу падчас «Форума за дэмакратыю». Дудкін скарыстаўся магчымасцю, каб яшчэ раз […]
Ксёндз Андрэй Радзевіч асвяціў помнік на магіле Вітольда Ашуркі ў Бярозаўцы
Пра гэта паведамляе старонка, прысвечаная Вітольду ў facebook. «Просім Цябе, благаславі гэты помнік, які мы ўзносім на магіле Твайго слугі Вітольда. Адары яго сваёй бясконцай міласэрнасцю і ўваскрасі яго цела для жыцця ў хвале», — памаліўся на магіле ксёндз. На асвячэнні прысутнічалі родныя і сябры. Яны разам памаліліся і праспявалі гімн «Магутны Божа». Ксёндз Андрэй […]
“Вам ніхто не адкажа цяпер на гэтае пытанне”
На Белсаце выйшаў матэрыял пра актуальную сітуацыю з Чырвоным касцёлам. Журналісты даведаліся, што стан рэчаў па-ранейшаму застаецца цьмяным – ні курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, ні “Менская спадчына”, ні Адміністрацыя Маскоўскага раёну не даюць канкрэтнай інфармацыі што адбываецца сёння з храмам. Нічога таксама невядома пра абвешчанае два тыдні таму часовае памяшканне для малітваў парафіі св. Сымона і […]
Таксама можа быць цікава