Затрыманы грэка-каталіцкі святар Віталь Быстроў
Пра гэта стала вядома сёння.
Айца Віталія ўжо затрымлівалі ў лістападзе 2020 г. Тады ён атрымаў 10 сутак арышту паводле арт. 23.34 КаАП. Салідарнасць з ім выказваў біскуп Юрый Касабуцкі які заахвоціў да публічнай малітвы “ў кожным касцёле і кожнай капліцы”. Прэс-служба курыі Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі ў афіцыйнай заяве не ўбачыла “суб’ектыўнага складу правапарушэньня ў дзеях а. Віталя Быстрова”,
Святар служыць у парафіі Маці Божай Жыровіцкай у Івацэвічах.
Здымак: carkva-gazeta.by