Чалец БХД распавёў прадстаўніку Ватыкана пры Радзе Еўропы пра рэпрэсіі хрысціянаў у Беларусі

«Мансіньёр Марка Ганчы, пастаянны прадстаўнік Апостальскай сталіцы пры Радзе Еўропы, запэўніў мяне, што ведае пра сітуацыю ў Беларусі і сочыць за развіццём падзей», — распавёў «Хрысціянскай Візіі» Яўген Дудкін, кіраўнік моладзевага крыла БХД.

Беларускі хадэк распавёў, што сустрэў ватыканскага дыпламата ў Радзе Еўропы ў Страсбургу падчас «Форума за дэмакратыю». Дудкін скарыстаўся магчымасцю, каб яшчэ раз данесці да Ватыканскіх дыпламатаў, што рэпрэсіі ў Беларусі не сканчваюцца і беларускія хрысціяне церпяць пераслед.