Царква і палітычны крызіс у Беларусі

“Вам ніхто не адкажа цяпер на гэтае пытанне”

“Вам ніхто не адкажа цяпер на гэтае пытанне”

Placeholder
Аўтар
Хрысціянская візія

Арганізацыя"Хрысціянская візія"

Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.

На Белсаце выйшаў матэрыял пра актуальную сітуацыю з Чырвоным касцёлам.

Журналісты даведаліся, што стан рэчаў па-ранейшаму застаецца цьмяным — ні курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, ні “Менская спадчына”, ні Адміністрацыя Маскоўскага раёну не даюць канкрэтнай інфармацыі што адбываецца сёння з храмам.

Нічога таксама невядома пра абвешчанае два тыдні таму часовае памяшканне для малітваў парафіі св. Сымона і Алены. Фактычна парафіяльнае жыццё прыпынілася — ні касцёльны камітэт, ні пробашч кс. Уладзіслаў Завальнюк не аб’яўлялі пра новае месца ў якое б на малітву запрашаліся прыхаджане.

Белсат прыводзіць словы святара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі паводле якога мітрапаліт Станеўскі быў незадаволены пазіцыяй касцёльнага камітэта Чырвонага касцёла. “Сказаў не нагнятаць. Сказаў выносіць рэчы. Ведаю, што цяпер напружаная крыху сітуацыя паміж пробашчам і мітрапалітам. А мітрапаліт ува ўсім слухае нунцыя”, — кажа святар. Заява касцёльнага ад 20-га кастрычніка 2022 г., дарэчы, знікла з афіцыйнай старонкі парафіі chyrvony.by.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава