Па-беларуску
“Беларускі народ спазнаў нямала пакут ад розных рэжымаў”. Нунцый Антэ Ёзіч даў інтэрв’ю газеце “Слова Жыцця”
Эксклюзіўны матэрыял у выданні Гродзенскай дыяцэзіі выйшаў з нагоды 30-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Беларусь. Перадусім іерарх падзяліўся назіраннем, што лёс беларусаў не быў лёгкім ані ў мінулым, ані сёння: “Ён (народ) спазнаў нямала трагедый і пакут ад розных захопнікаў і рэжымаў, якія ў свой час яму навязваліся, на што людзі […]
Арыштаваны старэйшына баптысцкай царквы «Новая Зямля» Андрэй Мамойка
Затрымалі таксама яго жонку Веру Мамойка. Прычынай для арышту, верагодна, сталіся апублікаваныя фатаздымкі з пратэстаў 2020 году. На Мамоек была заведзена крымінальная справа паводле “народнага” артыкула 342. Сям’ю змясцілі пад варту ў Ізалятар Часовага Утрыманьня на Акрэсьціна. Магчыма, што праз 10 сутак яны будуць пераведзены ў ізалятар на вуліцы Валадарскага. Андрэй і Вера Мамойка таксама […]
Як перажыць 2023? Парады ад рэфармата Змітра Хведарука
5 ісцін з ліста апостала Паўла да Філіпійцаў, якія дапамогуць захаваць надзею і мець хрысьціянскую перспектыву сярод хаоса. Складаецца ўражанне, нібы мы ўзялі завялікую лыжку, каб сербануць боль і ліха. Штодня мы глытаем порцыі навінаў з тлустым спісам вязьняў, разлучаных дзяцей і бацькоў, мужоў і жонак. Падаецца, пераварыць такое няпроста, і замест падсілкавання мы паглыбляемся […]
Затрыманы праваслаўны хрысціянін, бард Андрэй Мельнікаў
Стала вядома пра затрыманне гомельскага барда Андрэя Мельнікава, ён будзе знаходзіцца ў ІЧУ да 5 лютага – пра гэта паведаміў гомельскі незалежны рэсурс Флагшток са спасылкай на допіс сына Мельнікава ў Фэйсбуку. Гэта другое за кароткі тэрмін затрыманне ў Гомелі праваслаўных вернікаў. Раней быў узяты пад варту паводле крымінальнай справы Андрэй Пуканаў. Фотаздымак: Андрэй Мельнікаў […]
Святар Аляксандр Коўш: калі палітыка асвячаецца крыжом
“Праваслаўная Царква, як і кожная іншая, не павінна служыць матэрыялам для палітычных і партыйных эксперыментаў”. Аўтар гэтых словаў, беларускі праваслаўны святар і выдатны царкоўны дзеяч Аляксандр Коўш, нарадзіўся ў 1884 г. менавіта перад часам вялікіх выпрабаванняў для Царквы і вялікіх палітычных эксперыментаў. Яго цярністы і складаны шлях сведчыць аб ісцінна хрысціянскім стаўленні да жыцця, ў […]
Хрысціянскія падказкі на цёмныя часіны: Вольга Івашына
Жыць у сітуацыі тэрора, гвалту, пераследу і не ўпасці ў адчай. Ці гэта магчыма? Хрысціяне знаходзяць для сябе розныя спосабы не губляць надзею і падтрымліваць адно другога. Вольга Івашына расказала “Белсату”, што ёй вельмі дапамагае супольная малітва з мужам, палітвязнем Дзянісам Івашыным. Калі лісты не даходзяць, малітва застаецца іх спосабам камунікацыі: яны вырашылі у адзін […]
Затрыманы евангельскі вернік і знаўца рэлігійнай архітэктуры Мікіта Каваленка
Учора, 24 студзеня, падчас вялікага “хапуна” ў Фаніпалі, быў затрыманы евангельскі хрысціянін, архітэктар Мікіта Каваленка. Супрацоўнікі ГУБАЗіК ўварваліся ў кватэру Каваленкі і правялі ператрус, пад час якога ў быў выняты асабісты кампутар і тэлефон. На цяперашні момант ён змешчаны ў ізалятар на Акрэсціна. Паволе нашай інфармацыі, на мужчыну была заведзена крымінальная справа, але невядома, што […]
Каталіцкія біскупы маліліся за журналістаў
Ва ўспамін св. Францішка Сальскага, апекуна супрацоўнікаў СМІ, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і біскуп Юрый Касабуцкі адправілі службу ў мінскай архікатэдры. Са словам да вернікаў звярнуўся біскуп Касабуцкі які з’яўляецца старшынёй Рады па сродках масавай камунікацыі.“У Касцёле на Беларусі каталіцкія медыя пачаліся з ініцыятывы энтузіястаў, якія пачулі пакліканне прысвяціць сябе гэтаму занятку. Цяпер яны ўжо “матрыярхі” […]
Угодныя ці не? Вобраз каталікоў у сучаснай беларускай прапагандзе
Дзесяцігоддзямі дзяржаўныя СМІ падтрымлівалі вобраз мірнага суіснавання ўсіх канфесій Беларусі. Журналісты рэдка выходзілі за межы стандартных рэпартажаў са святочных службаў ці традыцыйных абрадаў. Матэрыялы якія б выходзілі па-за такі наратыў былі рэдкім выключэннем. Пасля 2020 г. роля каталікоў у гэтым ландшафце істотна змянілася. Прапаганда цяпер узгадвае іх як у пазітыўным, так і ў скрайне негатыўным […]