Па-беларуску
У Лідзе затрыманы кс. Андрэй Зноска, пробашч парафіі Божай Міласэрнасці
Затрыманне адбылося 19-га ліпеня. Прычыны і месца знаходжання святара невядомыя. Святар з’яўляецца кансультантам Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі па юрыдычных пытаннях і экспертам у кананічным праве. @christianvision Фота: catholic.by
Затрыманы пратэстанцкі вернік і карыкатурыст з Дзяржынску Сяргей Кулеш
Прычыны затрымання невядомыя. Павядамляе Вясна
Падтрымайце каталіцкага верніка Ўладзіслава Беладзеда лістамі
Сталі вядомыя дакладныя звесткі пра месца ўтрымання маладога верніка, таму заклікаем чытачоў пісаць лісты Ўладзіславу. ✉️: СІЗА-1, Мінск вул. Валадарскага, 2, 220030, камера 32.Беладзеду Ўладзіславу Сяргеевічу
Евангельскага верніка з Менску, бацьку 4 дзяцей арыштавалі на 14 содняў
Прыхажданіна царквы «Святло ісціны» Дуброўскага Максіма затрымалі ўчора, ноч ён прабыў на Акрэсціна. Сёння яго судзіла Вікторыя Шабуня па арт. 24.3 КаАП РБ — Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы дзяржаўнага органа пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў. Бацьку 4 малалетніх дзяцей яна дала 14 содняў арышту.
Аштрафаны ксёндз Навагрудскага касцёла
555 рублёў штрафу і канфіскацыю тэлефона суд Навагрудскага раёну даў пробашчу касцела св. Архангела Міхаіла Юрыю Жэгарыну. Апублічыла гэтую навіну мясцовая раёнка. Паводле лукашысцкага тэлеграм-канала «Гродзенскія слівы», нагодай для адміністратыўнай справы стаў рэпост публікацыі «Радыё Свабода» 2016 года, які быў зроблены ў 2021 годзе. Публікацыя расказвала пра Навагрудскі замак. Медыязона
Ператрус у мінскім архікафедральным касцёле Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Панны Марыі
З розных крыніц нам паступаюць сведчанні, што з мінулага чацвярга на пятніцу (13-14 ліпеня) ў плябаніі мінскай архікатэдры адбыўся ператрус. Ператрусу, нагадваем, папярэднічалі затрыманне і арышты каталіцкага верніка і выкладчыка катэхізісу з катэдры Уладзіслава Беладзеда, а таксама адстаўка пробашча, кс. Антонія Клімантовіча. @christianvision
Праваслаўная літургія на беларускай мове ў Варшаве: як беларуская супольнасць далучылася да жыцця лакальнай аўтаномнай царквы
19 сакавіка 2023 года распачаліся праваслаўныя набажэнствы па-беларуску ў Варшаве. Гэта – значная падзея як для ўсіх эмігрантаў-беларусаў, якія ў вялікай колькасці апынуліся ў Польшчы пасля падзей 2020 года ў Беларусі, так і для этнічных беларусаў, якія спрадвеку жывуць на тэрыторыі Польшчы. Вядома, што працэс атрымання дазволу на такія службы ад іерархіі Польскай Праваслаўнай Аўтакефальнай […]
Памёр палітзняволены мастак і іканапісец Алесь Пушкін
Сёння жонцы Алеся паведамілі, што зняволены памёр ў рэанімацыі. Некаторыя СМІ патэлефанавалі ў інстанцыі, дзе мог знаходзіцца мужчына, і там пацвердзілі, што яго не стала. Алесь Пушкін быў асуджаны на 5 гадоў калоніі строгага ражыму за выяву партызана, які змагаўся з саветамі. Яго абвінавацілі ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК) і ў распальванні […]
Беларускі рэфармацкі пастар праедзе 1000 км на ровары уздоўж мяжы з Беларуссю дзеля салідарнасці з палітзняволенымі
Пастар рэфармацкай царквы “Тройца” Тарас Цялькоўскі, які з-за пагрозы пераследу быў вымушаны выехаць з Беларусі, сёння распачаў велазаезд уздоўж усёй заходняй мяжы Беларусі (па тэрыторыі Латвіі, Літвы, Польшчы). 1000 км ён праедзе нон-стоп у падтрымку палітвязняў у Беларусі. Яго галоўны пасыл: «Вы не забытыя, калі ласка, жывіце!». Сачыць за перамяшчэннем Тараса Цялкоўскага можна па гэтай […]