Беларускія святарыКАНФЕСІІНавіныПа-беларускуПЕРАСЛЕДРыма-Каталіцкая ЦаркваСЛОВЫХрысціяне за кратамі

Затрыманы і аштрафаваны за «экстрэмізм» малады ксёндз з Навалукомля

Ксёндз Мікалай Ліпскі служыць у касцёле Святой Марыі Магдалены ў Навалукомлі Чашніцкага раёна.

Стала вядома, што яго ўтрымлівалі два дні да суда, які аштрафаваў святара на 1850 рублёў за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» ў сацсетках. Таксама ў яго канфіскавалі тэлефон.

Ксяндза судзіла суддзя Смірнова А. С.

Святар быў прыцягнуты па двух артыкулах: 24.23 ч. 1 і 19.11 ч. 2 КаАП РБ — адпаведна несанкцыянаванае пікетаванне і распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.