На 10 сутак арыштаваны евангельскі пастар з Бегомля
Пастар царквы хрысціян веры евангельскай «Благадаць Хрыста» у Бягомлі (Докшыцкі раён) Барыс Лапшын прыйшоў для размовы ў Лепельскі РАУС у мінулую нядзелю. А ўжо ў панядзелак яго асудзілі за рэпост у фэйсбуку па артыкуле за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ).
У пастара двое дзяцей, адзін непаўналетні. Мужчына працуе ў лясгасе.
У Лепелі, магчыма, былі прыцягнутыя па экстрэмісцкім артыкуле некалькі евангельскіх вернікаў. Тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю» паведамляе пра суд у лепельчаніна Ігара Бадзяя.