Выступленні, допісы ў фэйсбуку, інтэрв'юКАНФЕСІІПа-беларускуПраваслаўная Царква

Валерыя Чарнаморцава: «Калі параўноваць, гэта тое ж самае. Толькі не страляюць»

Праваслаўная актывістка, даследчыца сталінскіх рэпрэсій дала інтэрв’ю на юцюб-канал «Мы вернемся»

Валерыя Чарнаморцава — экскурсавод, стваральніца віртуальнага музея савецкіх рэпрэсій у Беларусі.

У кастрычніку 2022 года яе затрымалі за экскурсію ў Курапатах, сімвалічна яна «заехала на Валадарку ў «Ноч расстраляных паэтаў», пра якую шмат расказвала на сваіх экскурсіях. У зняволенні Валерыя прабыла амаль тры месяцы і была прыгаворана да 2,5 года «хатняй хіміі».

Зараз былая палітзняволеная жыве ў Вільні, яна расказала свайму суразмоўцу Руслану Кулевічу пра сучасныя рэпрэсіі ў Беларусі і чаму яны падобныя да савецкіх.