Ватыканскае Радыё: Улады Беларусі, якой кіруе аўтарытарны рэжым, вінавацяць рымска-каталіцкага святара ў дзяржаўнай здрадзе
Нямецкая рэдакцыя афіцыйнага партала Святога Прастола напісала пра затрыманне кс. Генрыха Акалатовіча.
Выданне звярнула ўвагу на тое, што «ўлады выступаюць супраць каталіцкага Касцёла», а біскупы ўстрымліваюцца ад крытыкі парушэнняў правоў чалавека з-за «масавых дзяржаўных рэпрэсій». Партал прыгадвае таксама пра сітуацыю з Чырвоным Касцёлам.