Па-беларуску
Каталіцкую верніцу і журналістку Ціну Палынскую дадалі ў спіс «экстрэмістаў»
Яе імя і імя яе старэйшай дачкі Маргарыты Рабіновіч сёння з’явілася ў абнаўленні спіса «экстрэмістаў». Ціна і яе старэйшая дачка Маргарыта Рабіновіч былі затрыманы ў траўні 2025 года і змешчаны пад варту па крымінальнай справе паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). Іх справа можа быць звязана з рашэннем КДБ прызнаць «Беларускую аналітычную майстэрню» […]
«Фестываль надзеі» ў Мінску: цуд для пратэстантаў ці прыгожая карцінка для Захаду?
«Радыё Свабода» выпусціла вялікі тэкст пра беларускіх пратэстантаў і «Фестываль надзеі», які 16–17 траўня мае прайсці ў мінскай «Чыжоўка-Арэне». На падзею прыязджае амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм, а сам фестываль можа сабраць да 10 тысяч чалавек — маштаб, які пратэстантам у Беларусі не дазвалялі дзесяцігоддзямі. Але галоўная інтрыга артыкула — не толькі ў самім фестывалі. На фоне перарэгістрацыі цэркваў, […]
Франклін Грэм едзе ў Беларусь: Радыё Свабода тлумачыць, чаму гэта не проста рэлігійная падзея
Зміцер Гурневіч у выпуску Радыё Свабода расказвае, хто такі Франклін Грэм — вядомы амерыканскі евангельскі прапаведнік, сын легендарнага Білі Грэма, і чаму ягоны прыезд у Мінск на «Фестываль надзеі» можа мець не толькі духоўнае, але і палітычнае значэнне. У відэа тлумачаць сувязі Грэма з амерыканскім палітычным асяроддзем і спецпасланнікам Дональда Трампа па Беларусі Джонам Коўлам, пасля візітаў якога з беларускіх турмаў ужо […]
Па просьбе Румака ў касцёлах Беларусі «ўшаноўваюць памяць загінуўшых у войнах», а Мітрапаліта Станеўскага не было на ўскладанні кветак
У рыма-каталіцкіх парафіях Беларусі 9 траўня «ушаноўваюць памяць загінуўшых у войнах». Гэта адбываецца «па просьбе Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандра Румака». Пра такую дэталь стала вядома з паведамлення парафіі ў Гудагаі, дзе а 12:00 прагучалі званы, а ўвечары падчас святой Імшы тут памоляцца ў інтэнцыях «супакою і міру ва ўсім свеце». У Гудагаі адзначылі, што […]
«Была іконка маленькая — яна прайшла са мной усе пяць гадоў». Сведчанне Кацярыны Андрэевай пра веру ў калоніі
Палітзняволеную журналістку Кацярыну Андрэеву вызвалілі з калоніі 19 сакавіка 2026 года і вывезлі з Беларусі. Цяпер яна можа распавесці пра свой досвед зняволення. Гэтым скарыстаўся хрысціянскі актывіст Сяргей Мельянец. Ён спытаў у былой палітзняволенай пра стан вернікаў у калоніі. Спачатку Кацярына ўспомніла пра тое, каго сустракала ў камеры: — Самы яскравы ўспамін, які я маю з першых дзён затрымання, — […]
Пантыфік прыняў апостальскага нунцыя ў Беларусі
4 мая Папа Рымскі Леў XIV прыняў на аўдыенцыі апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Іньяцыа Чэфаліа. Як паведамляе прэс-служба Ватыкана, «гэты візіт з’яўляецца часткай рэгулярнага дыялогу паміж Папам і яго прадстаўнікамі, што дазваляе Святому Айцу трымаць руку на пульсе падзей у розных рэгіёнах свету». Аўтар беларускай службы навін Ватыкана адзначае, што такая сустрэча з’яўляецца сведчаннем […]
На волі каталік, палітвязень Мікіта Емяльянаў
«Наша Ніва» паведаміла, што вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў. Каталіка і анархіста арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе. Яго асудзілі на 4 гады калоніі за сімвалічныя акцыі пратэсту, але потым неаднаразова працягвалі тэрмін — за «непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі». У зняволенні Мікіта неаднаразова дамагаўся сустрэчы з каталіцкім святаром. У 2021 годзе ягоныя просьбы аб пастырскім візіце ігнараваліся, і […]
Затрыманыя католікі Вольга Муская і Валеры Краснагір
На мінулым тыдні былі затрыманыя каталіція вернікі з Мінску Вольга Муская і Валеры Краснагір. Сужэнцы не выходзяць на сувязь як мінімум з чацвярга. Па папярэдняй інфармацыі, затрыманне адбылося ў іх хаце.
На волі польскі манах-кармеліт Гжэгаж Гавел
Гжэгаж Гавел быў затрыманы ў Беларусі ў верасні 2025 года і абвінавачаны ў «шпіёнажы». Меркавана, з-за гэтага затрымання тады польскія ўлады закрывалі мяжу з Беларуссю.