Па-беларуску
Вернікі Гродна аб’ядналіся ў агульным шэсці супраць гвалту
Каля 150 прадстаўнікоў розных канфесій сабраліся ў цэнтры Гродна 16 жніўня. Яны прайшліся ад Фарнага касцёла праз сквер, дзе стаяла Фара Вітаўта, да Вялікай харальнай сінагогі. Святары і вернікі маліліся аб міры ў краіне, аб вызваленні ўсіх зняволеных і спявалі рэлігійныя песні. «Мы гэтым займаемся з 2011 года. Апошні час вельмі часта збіраюцца розныя хрысціянскія канфесіі і прадстаўнікі яўрэйскай абшчыны […]
Казань арцыбіскупа Арцемія 16 жніўня 2020 года: «Спыніце беззаконьне!»
Палітыкі ўсіх краін заўсёды будуць старацца падмяць пад сябе Царкву, каб Царква адпавядала патрабаваньням улады заможных. Ва ўсе часы, ва ўсіх краінах. А Царква павінна быць сьвяцільнікам – незалежным голасам хрысьціянскай душы. Мы не гаворым, якая там палітыка, які палітык, якая ўлада. Мы кажам, што ўчыняецца беззаконьне! Нашы людзі зьвярэюць! І драпежаць сваіх жа братоў! […]
Пантыфік заклікаў да спынення гвалту ў Беларусі
16 жніўня 2020 г., падчас сваёй традыцыйнай нядзельнай сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” Пантыфік скіраваў адмысловы зварот, звязаны з сітуацыяй у Беларусі. “Мае думкі кірую да дарагой Беларусі. З вялікай увагай сачу за сітуацыяй, якая склалася пасля выбараў у гэтай краіне. Заклікаю да дыялогу, спынення гвалту, паважання справядлівасці і права. Давяраю ўсіх беларусаў […]
Першаярарх УГКЦ выказаў словы падтрымкі беларускаму народу
Першаярарх Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, Вярхоўны архібіскуп Кіеўска-Галіцкі Сьвятаслаў (Шаўчук) выказаў словы брацкай салідарнасьці і малітоўнай блізкасьці біскупам, духавенству і манахам Рыма-Каталіцкай і Грэка-Каталіцкай Цэркваў у Беларусі, а таксама ўсім братам і сёстрам у Хрысьце ды ўсяму беларускаму народу, які змагаецца за свае грамадзянскія правы і свабоды, абараняючы сваё волевыяўленьне, сацыяльную справядлівасьць і ўласную годнасьць. Зварот […]
На вуліцах Мінска зноў разам маліліся прадстаўнікі розных канфесій
Праваслаўныя, католікі, грэка-католікі, прадстаўнікі пратэстанцкіх супольнасцяў 14 жніўня зноў сабраліся разам у гістарычным цэнтры Мінска, каб супольна памаліцца аб спыненні насілля ў краіне. Сустрэча братоў і сясцёр у Хрысце пачалася з малітвы і разважання над Божым Словам. Прадстаўнікі розных канфесій нагадалі аб важнасці ўзаемнага прабачэння, навяртання і жыцця па Божых запаведзях. Малітоўнае шэсце прайшло ўздоўж […]
Зварот арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча да дзяржаўных уладаў Рэспублікі Беларусь
ЗваротСтаршыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у БеларусіМітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевічада дзяржаўных уладаў Рэспублікі Беларусь Я звяртаюся да дзеючага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і да ўсіх, хто ў нашай дзяржаве выконвае ўладу на розных узроўнях. Наша Бацькаўшчына перажывае складаны час, які, на вялікі жаль, ужо азмрочаны пралітаю крывёю, тысячамі затрыманых і жорстка збітых мірных жыхароў, якія хочуць […]
Зварот каталіцкіх біскупаў у Беларусі ў сувязі са складанай грамадска-палітычнай сітуацыяй у краіне
Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, дарагія вернікі і ўсе людзі добрай волі! Вось ужо некалькі дзён у нашай Бацькаўшчыне працягваюцца сутыкненні паміж грамадзянамі і супрацоўнікамі сілавых структур. Чарговыя выбары выклікалі ў нашым грамадстве напружанасць. У выніку актыўнага супрацьстаяння пралілася кроў і ёсць шмат пацярпелых як фізічна, так і маральна. Многія з іх — гэта мірныя і […]
Біскуп Гродзенскі заахвочвае да малітвы за нашу краіну з просьбай аб дары міру
У сувязі з сённяшняй грамадска-палітычнай сітуацыяй у Беларусі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч горача заахвочае ўсіх дыяцэзіян і людзей добрай волі да ўдзелу ў малітоўнай акцыі з просьбай аб дары міру і паяднання для ўсіх жыхароў нашай краіны. Таксама ардынарый заклікае святароў адправіць адну Імшу ў інтэнцыі нашай Бацькаўшчыны. Прапанаваная малітоўная ініцыятыва, далучыцца да якой іерарх […]
«Хлопцы, што ж вы робіце цяпер?!» — сьвятар, які асьвячаў сьцягі АМАП, зьвярнуўся да байцоў
У 2014 годзе сьвятар Алег Шульгін асьвяціў сьцягі вайсковых частак АМАП на плошчы Дзяржаўнага сьцягу Беларусі. Тады мінстрам унутраных справаў быў Ігар Шуневіч. 12 жніўня 2020 году Алег Шульгін напісаў у фэйсбуку такі зварот: «Хлопцы, што ж вы робіце цяпер? Будзьце ж годнымі воінамі Хрыста, а не выканаўцамі прыказаў тых, хто хоча застацца пры ўладзе, топчучы сваё і вашае сумленьне, […]