Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Па-беларуску

Placeholder

Біскуп Гродзенскі заахвочвае да малітвы за нашу краіну з просьбай аб дары міру

У сувязі з сённяшняй грамадска-палітычнай сітуацыяй у Беларусі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч горача заахвочае ўсіх дыяцэзіян і людзей добрай волі да ўдзелу ў малітоўнай акцыі з просьбай аб дары міру і паяднання для ўсіх жыхароў нашай краіны. Таксама ардынарый заклікае святароў адправіць адну Імшу ў інтэнцыі нашай Бацькаўшчыны. Прапанаваная малітоўная ініцыятыва, далучыцца да якой іерарх […]

Чытаць далей
«Хлопцы, што ж вы робіце цяпер?!» — сьвятар, які асьвячаў сьцягі АМАП, зьвярнуўся да байцоў

«Хлопцы, што ж вы робіце цяпер?!» — сьвятар, які асьвячаў сьцягі АМАП, зьвярнуўся да байцоў

У 2014 годзе сьвятар Алег Шульгін асьвяціў сьцягі вайсковых частак АМАП на плошчы Дзяржаўнага сьцягу Беларусі. Тады мінстрам унутраных справаў быў Ігар Шуневіч. 12 жніўня 2020 году Алег Шульгін напісаў у фэйсбуку такі зварот: «Хлопцы, што ж вы робіце цяпер? Будзьце ж годнымі воінамі Хрыста, а не выканаўцамі прыказаў тых, хто хоча застацца пры ўладзе, топчучы сваё і вашае сумленьне, […]

Чытаць далей
Placeholder

Фотафакт: каталіцкія святары асабіста стараюцца не дапусціць насілля на вуліцах

У розных мясцінах Беларусі каталіцкія святары стараюцца сваёй прысутнасцю ў духоўным адзенні стрымаць насілле на вуліцах. Увечары 9 жніўня гэта рабілі душпастыры катэдральнай парафіі ў Гродне. Галоўная святыня горада над Нёманам заставалася адчыненай для малітвы. Таксама ксяндзы марыяне, якія нясуць служэнне ў парафіі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне, выйшлі да людзей, сабраных на вуліцы горада, каб не дапусціць […]

Чытаць далей
Выйсце адно — шукаць праўду. Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч выступіў са Зваротам з нагоды масавых пратэстаў у краіне

Выйсце адно — шукаць праўду. Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч выступіў са Зваротам з нагоды масавых пратэстаў у краіне

У сваім звароце, апублікаваным 12 жніўня, пастыр Віцебскай дыяцэзіі піша, што «кожны крызіс побач з балючасцю яго працэсу заўсёды хавае ў сабе пазітыўны патэнцыял зменаў на лепшае. Як яго раскрыць? Напэўна, гэта не адбудзецца на шляху гвалту і нянавісці». Зварот біскупа Віцебскага Алега Буткевіча з нагоды масавых пратэстаў у краіне Дарагія браты і сёстры ў […]

Чытаць далей
Зварот арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў сувязі са складанай грамадска-палітычнай сітуацыяй у Беларусі

Зварот арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў сувязі са складанай грамадска-палітычнай сітуацыяй у Беларусі

ЗваротСтаршыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у БеларусіМітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевічаў сувязі са складанай грамадска-палітычнай сітуацыяй у Беларусі Браты і сёстры, суайчыннікі! У апошнія дні мы сталі сведкамі нябачанай дагэтуль у нашай міралюбнай і памяркоўнай Бацькаўшчыне напружанасці, звязанай з ходам выбарчай кампаніі і прэзідэнцкімі выбарамі, якая вылілася на вуліцы і плошчы нашых гарадоў. Адбыліся сутыкненні паміж […]

Чытаць далей
Не браць грэху на душу. Каталікі заклікаюць да сумленных выбараў

Не браць грэху на душу. Каталікі заклікаюць да сумленных выбараў

Серыя праграмаў «Размова VoxPopuli» прысвечаная людзям, якія выразна выказалі сваю грамадзянскую пазіцыю падчас сёлетняй выбарчай кампаніі, хоць раней палітыкаю не цікавіліся. Сёння суразмоўца Святланы Калінкінай і Віталя Цыганкова – каталіцкі актывіст Арцём Ткачук, які разам з паплечнікамі запусціў інфармацыйную кампанію «Фальсіфікацыя – цяжкі грэх». Мэта кампаніі – нагадаць вернікам, што несумленнасць пры падліку галасоў парушае і свецкія, і рэлігійныя законы. «Шмат хто […]

Чытаць далей
«Прашу вас не спыняцца» Зварот Вольгі Севярынец да святароў і пастараў (відэа)

«Прашу вас не спыняцца» Зварот Вольгі Севярынец да святароў і пастараў (відэа)

Вольга Севярынец, арганізатар Няспыннай малітвы за Беларусь, жонка палітвязня Паўла Севярынца, звярнулася да святароў і пастараў: Дарагія святары і пастары! З вялікай павагай і пакорай я звяртаюся да Вас ад імя многіх вернікаў. Мы шчыра хочам падзякаваць Вам за Малітву за Беларусь і мы прагнем, каб малітва, якую вы распачалі, ператварылася ў агульнанацыянальную малітву і […]

Чытаць далей
Католік не фальсіфікуе. Зварот да святароў Беларусі

Католік не фальсіфікуе. Зварот да святароў Беларусі

Паважаныя святары! Ад імя католікаў нашай Бацькаўшчыны звяртаемся з просьбаю аб цэлебрацыі святых Імшаў і правядзенні іншых малітоўных набажэнстваў у інтэнцыі сумленных выбараў у нашай краіне. Мы горача верым і адчуваем, што такая малітоўная падтрымка, падтрымка ў выглядзе малітвы з заклікам да сумленнасці і неабыякавасці павінна загучаць ва ўсіх касцёлах і капліцах нашай Беларусі. Малітва […]

Чытаць далей

Таксама можа быць цікава