Белсат: ксяндзоў білі падчас вобшуку ў плебаніі архікатэдральнага касцёла ў Мінску

Аўтар

Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Падчас ператрусу 13–14 ліпеня ў плябаніі менскага архікатэдральнага касцёлу сілавікі збівалі ксяндзоў. Паводле крыніц «Белсату», сілавікі збівалі святароў, якія там апынуліся ў момант іх прыходу. У аднаго з ксяндзоў ад гэтага нават застаўся сіняк на твары.
Па інфармацыі Хрысціянскай Візіі, факты збіцця святароў мелі месца і раней. Аднак служыцелі не былі гатовыя апублічваць гэту інфармацыю ці распавядаць дэталі здарэнняў.