Царква і палітычны крызіс у Беларусі

«Беларускі мартыралог» сустрэлі ў Даніі

«Беларускі мартыралог» сустрэлі ў Даніі

«Беларускі мартыралог» сустрэлі ў Даніі

У кафедральным саборы Капенгагена адбылося адкрыццё выставы партрэтаў палітвязняў, намаляваных на шпалерах Ксішай Ангелавай, а таксама адбыўся перформанс «Беларускія палітвязні гавораць».

Праект рэалізуецца ініцыятывай «Хрысціянская візія», каардынатарка — Наталля Гарковіч. Выстава змагла дасягнуць Капенгагена дзякуючы падтрымцы Дацкага культурнага інстытута.

На адкрыцці прысутнічалі суарганізатары выставы — кіраўніца і члены рады сабора, прадстаўнікі экуменічнага руху Царквы Даніі, прадстаўніца Дацкага культурнага інстытута, а таксама дыяспаральнай арганізацыі беларусаў «Талака».

Тэалагіня і праваахоўніца Наталля Гарковіч зрабіла даклад пра парушэнні свабоды веравызнання ў Беларусі.

Выстава знаходзіцца ў цэнтры Капенгагена, адкрыта для ўсіх наведвальнікаў бясплатна да 18 жніўня 2024 года. Каардынаты сабора тут

«Беларускі мартыралог» — гэта каля 700 партрэтаў палітычных зняволеных. На мінулым тыдні выстава наведала Рым, на яе адкрыцці выступілі віцэ-спікерка ніжняй палаты Парламента Італіі, парламентарыі, кіраўнікі дыпмісій.

Глядзець партрэты: https://belarus2020.churchby.info/martyralog-belarusi/


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава