ΕλληνικάЛісты і зваротыРыма-Каталіцкая Царква

Арцыбіскуп Кандрусевіч: “Нясправядлівасць і адмаўленне ад праўды спараджаюць сацыяльныя, палітычныя і грамадскія канфлікты”

Іерарх звярнуўся да вернікаў з нагода пачатку Вялікага Посту. У сваіх разважаннях ён шмат увагі надаў сацыяльнай справядлівасці. Між іншым арцыбіскуп падкрэсліў, што “кожны чалавек мае сваю годнасць” і “неабходна справядліва ставіцца да ўсіх людзей”.

Былы мітрапаліт звярнуў увагу на сацыяльнае вымярэнне граху. “Яно праяўляецца ў негатыўных адносінах да канкрэтнай групы людзей паводле рэлігіі, палітычнай ці грамадскай прыналежнасці, іх поглядаў і перакананняў”, — напісаў ён. Іерарх падкрэсліў, што “грамадскае вымярэнне граху таксама праяўляецца ў маральнай разбэшчаннасці, усё большым духоўным заняпадзе і незахаванні прынцыпаў сацыяльнай справядлівасці”.

Кандрусевіч звярнуў таксама ўвагу на шэраг іншых праблем — крызіс сям’і, забойства ненароджаных сямей, непрыняцце мігрантаў, глабалізацыю без захавання маральных нормаў.