Арцыбіскуп Кандрусевіч: “Нясправядлівасць і адмаўленне ад праўды спараджаюць сацыяльныя, палітычныя і грамадскія канфлікты”


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Іерарх звярнуўся да вернікаў з нагода пачатку Вялікага Посту. У сваіх разважаннях ён шмат увагі надаў сацыяльнай справядлівасці. Між іншым арцыбіскуп падкрэсліў, што “кожны чалавек мае сваю годнасць” і “неабходна справядліва ставіцца да ўсіх людзей”.
Былы мітрапаліт звярнуў увагу на сацыяльнае вымярэнне граху. “Яно праяўляецца ў негатыўных адносінах да канкрэтнай групы людзей паводле рэлігіі, палітычнай ці грамадскай прыналежнасці, іх поглядаў і перакананняў”, – напісаў ён. Іерарх падкрэсліў, што “грамадскае вымярэнне граху таксама праяўляецца ў маральнай разбэшчаннасці, усё большым духоўным заняпадзе і незахаванні прынцыпаў сацыяльнай справядлівасці”.
Кандрусевіч звярнуў таксама ўвагу на шэраг іншых праблем – крызіс сям’і, забойства ненароджаных сямей, непрыняцце мігрантаў, глабалізацыю без захавання маральных нормаў.