Анкета “Хрысціянскай візіі” па выніках 2021 года. Адказы каталіцкага верніка Максіма Кавалёва


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
У 2020 годзе беларускія хрысціяне “вярнуліся” ў палітыку і грамадзянскае жыццё. Ці застаецца гэта справядлівым для 2021 года, або вернікі “вярнуліся назад” у свае супольнасці?
Калі мы кажам, пра ўладык ці святароў, то грамадскай актыўнасці з іх боку відаць значна меней, чым летась. Але што тычыцца вернікаў, то шмат з маех знаёмых дагэтуль у “палітыцы”.
Што для вас стала галоўнымі непрыемнаю і прыемнаю нечаканасцямі ў рэлігійна-грамадскім жыцці Беларусі ў сыходзячым годзе?
Непрыемнае – ціск на рэлігійныя супольнасці, адстаўка Кандрусевіча, апраўданне гвалту з боку святароў. Прыемнае – салідарнасць вакол Будслава.
На вашу думку, якія найбольш важныя тэндэнцыі ў беларускай рэлігійна-грамадскай сферы працягнуцца ў 2022 годзе?
Аўтазакі і АМАП на свята Раства Хрыстова паказваюць, што ціск на рэлігійныя супольнасці працягнецца. Царква будзе казаць альбо абстрактныя рэчы, альбо быць “сімфоніяй” з уладай.