АМАП у Мінску затрымаў маці беларускіх салдат, якія маліліся ў царкве за мір

Сёння ў Кафедральным саборы на Нямізе сабраліся маці беларускіх салдат — яны хацелі памаліцца з мір, дагэтуль між сабой яны знаёмыя не былі. Жанчыны былі без плакатаў — яны проста маліліся, паведамляе Вясна.
Вядома, што ў самой царкве было шмат «ціхароў» (яны рабілі выгляд, што прыйшлі сям’ей у царкву, але людзі бачылі ў іх рацыі), а каля будынка дзяжурыў АМАП.
Праваабаронцам паведамляюць, што пазней пачаліся затрыманні — як мінімум трох жанчын затрымалі. Вядома, што святар з сабора прасіў амапаўцаў адпусціць людзей, але сілавікі адмовіліся.


