Актывіст Зміцер Дашкевіч распавядае, як турэмшчыкі не прапускаюць да вязняў Бібліі


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы

Актывіст Зміцер Дашкевіч распавядае, як турэмшчыкі не прапускаюць да вязняў Бібліі, разважае пра духоўныя карані дыктатуры і прапануе новы фармат “Ночы расстраляных паэтаў”.
“Я яшчэ раз перажыў прыпавесьць Ісуса Хрыста пра злога духа, які выйшаў з чалавека. І той злы дух хадзіў ды брадзіў па бязводных мясьцінах, а потым надумаў пайсьці паглядзець свой былы дом, і як вярнуўся — знайшоў яго незанятым. Тады пайшоў злы дух і ўзяў сем зьлейшых за сябе і яны пасяліліся разам — і тое другое сталася горшым за першае. Тое ж самае, — казаў Хрыстос, — будзе гэтаму роду. То бок, што цікава, гэта ўвогуле была прыпавесьць пра народ. І так з намі сталася ў 1994-м: як дом наш ня быў заняты, то прыйшоў яшчэ горшы за той перасьпелы савок”.