Грэка-каталік Алесь Капуцкі расказаў, як адбываў содні ў ІЧУ
Вернік з Маладзечна Алесь Капуцкі, які сам з’яўляецца праваабаронцам, даў інтэрв’ю праваабарончаму цэнтру «Вясна», дзе расказаў пра ўмовы свайго зняволення: зімой ён адседзеў 60 дзён арышту ў ІЧУ АУС Маладзечанскага раёна.
Умовы рабілі мэтакіравана цяжкімі: у душ Алеся Капуцкага не вадзілі 45 дзён. Але ён расказвае, што дапамагала:
«Каб не звар’яцель, трэба было неяк бавіць час. Я веруючы чалавек, мяне выратоўвала малітва. Чытаў Ружанец – гэта пэўны спосаб малітвы, паслядоўнасць якой адлічваецца, нібы па пялёстках ружы, што разгортваецца ярусамі па пяць малітваў у кожным. Кожная асобная малітва адзначаецца вузельчыкам на вяроўцы. Лічыць не было на чым, таму загінаў пальцы. Адгаворваў па 8-10 Ружанцаў на дзень. Дапамагала»
Пра тое, як яго хацелі завербаваць супрацоўнікі ДФР:
«Дарэчы, пакуль я сядзеў першы тэрмін, да мяне прыходзілі тыя два супрацоўнікі з ДФР, якія мяне дапытвалі ў аддзеле. Прапаноўвалі, каб я з імі супрацоўнічаў, што будзе нагодай майго хуткага выхаду з ІЧУ. Але я адмовіўся, спасылаючыся на сваю хрысціянскую веру і сумленне. Для іх гэта было незразумелым, хоць адзін з іх сцвярджаў, што таксама верыць у Бога. Потым, пакуль я сядзеў, яны прыходзілі яшчэ два разы, і ўсё паўтаралася па-новай. Кожны раз палохалі: «Сядзець тут будзеш доўга, а калі выйдзеш — пойдзеш на гадкоў пяць у зону»
Напрыканцы размовы Алесь сказаў:
Вывеў Ізраіль у зямлю абяцаную, яны пачалі там жыць, развівацца. Калі адступалі ад веры – Бог дасылаў ім выпрабаванні, у тым ліку, і ў выглядзе заняволення. Калі людзі каяліся і зноў звярталіся да Бога, ён іх вызваляў. Але гэта ўжо не праваабарончая тэма…»