Вольга Залатар з вестачкай пасля пераводу: спадзяюся на сустрэчу са святаром
Канал «Вясна: Палітвязні Беларусі» падзяліўся новым лістом палітзняволенай каталічкі Вольгі Залатар:
? «Ужо тыдзень я жыву па новаму адрасу. Прывезлі мяне сюды на Вербную нядзелю, а сёння зраніцы я гукала: Хрыстос уваскрос! Пакуль мы знаходзімся на карантыне, я не магу пабачыцца са святаром. Так што з нецярпеннем чакаю 25.04, калі мяне перавядуць у атрад і я буду больш вольная ў сваіх перасоўваннях, бо не будзе карантынных абмежаванняў. Для мяне сёння сталі радасцю і святочным падарункам часопісы «Дыялог», якія мне выдалі з бібліятэкі».
