Царква і палітычны крызіс у Беларусі

«Справа Зэльцэра» праз прызму слоў мітрапаліта Іларыёна (Алфеева)

«Справа Зэльцэра» праз прызму слоў мітрапаліта Іларыёна (Алфеева)

Placeholder
Аўтар
Хрысціянская візія

Арганізацыя"Хрысціянская візія"

Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.

Цікавую заяву сёння зрабіў мітрапаліт Іларыён у эфіры тэлеканала «Расія-24». Цікавая яна не столькі зместам, бо змест гэты, магчыма, вядомы і так хрысціянам. А цікавая яна тым, што ў ёй беларускі слухач можа знайсці алюзію да “справы Зэльцэра”.

💬 «Калі чалавек абараняўся, калі на яго напалі, і падчас самаабароны або абароны сваіх блізкіх ён нанёс такія цялесныя пашкоджанні нападнікам, якія прывялі да іх смерці, то гэта не павінна кваліфікавацца як забойства, таму што ў яго не было намераў іх забіваць, і не ён быў нападаючым»,

— сказаў уладыка, адказваючы на просьбу вядучай пракаментаваць апраўдальны прысуд суда жыхару Цвярской вобласці, які нажом забіў траіх людзей, якія ўварваліся да яго ў дом і збілі членаў яго сям’і палкамі.

Калі пераносіць гэтую заяву на беларускія падзеі, то мы таксама можам кваліфікаваць словамі мітрапаліта, што забойства з боку Андрэя Зэльцэра ў яго ўласнай кватэры не было ніякага. Нават калі кдбшнік загінуў ад стрэлу гаспадара.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава