У беларускай царкве Кірылы Тураўскага ў Лондане адзначылі Ноч расстраляных паэтаў
Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
На Ноч расстраляных паэтаў беларуская грамада ў Лёндане запоўніла царкву сьв. Кірылы Тураўскага і Ўсіх Заступнікаў Беларускага Народу. Вечарыну арганізавала мясцовая Бібліятэка імя Францішка Скарыны, а вялі яе доктарка біблістыкі Караліна Мацкевіч і паэтка Ганна Комар. У кранальнай атмасфэры вядоўцы й прысутныя чыталі творы і прыгадвалі асобныя старонкі біяграфіяў літаратараў, расстраляных 29 кастрычніка 1937 г. у Менску: Алеся Дудара, Тодара Кляшторнага, Майсея Кульбака ды іншых. А потым — шматлікія вершы цяперашніх палітзьняволеных, дасланыя з турмаў і хімій: Максіма Знака, Андрэя Скурко, Арцёма Федасенкі, Андрэя Александровіча й іншых вязьняў.