З інтэрв’ю Вольгі Івашынай
З інтэрв’ю Вольгі Івашынай, жонкі палітвязня Дзяніса Івашына, газеце «Новы Час»:
«Калі да гэтага часу змаганне з сістэмай і несправядлівасцю было, так бы мовіць, натуральным як для грамадзяніна і хрысціяніна, то цяпер яно стала асабістым. Гэтая непрымірымасць была і раней, але цяпер гэта яшчэ і перакананне, што я ніколі з тым не згаджуся і буду змагацца. Ні інфармацыйная блакада, ні адпіскі мяне не спыняюць, я буду працягваць рабіць усё, што магу».
«Дзяніса зняволенне адназначна змяніла.Наколькі я магу разумець з той інфармацыі, якую мы атрымліваем, за кратамі ён перажыў навяртанне, такую асабістую сустрэчу з Богам. Я не ведаю, як гэта было, даведаемся хіба ад яго самога, калі вызвалім. Думаю, на яго паўплываў ліст святара, які да яго дайшоў, і агулам уся гэтая сітуацыя, калі ён не можа нічога зрабіць».
Заклікаем святароў і вернікаў пісаць зняволеным!