Арцыбіскуп Віленскі і прэлат Літвы Гінтарас Грушас абраны старшынём Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы
Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Арцыбіскуп Віленскі і прэлат Літвы Гінтарас Грушас абраны старшынём Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы — царкоўнай структуры, якая каардынуе супрацу каталіцкіх епіскапатаў розных еўрапейскіх краін.
Літоўскія каталікі падтрымліваюць беларусаў у малітве пра спыненьне тэрору, яны таксама першымі пачалі рэагаваць на створаную рэжымам Лукашэнкі праблему з мігрантамі на памежжы. Ці паўплывае прызначэньне галоўнага біскупа Літвы на больш выразную пазіцыю Касьцёла адносна крызісу ў Беларусі? Гэта пакажа час.
На фота — Гінтарас Грушас падчас жывога ланцугу салідарнасьці з Беларусьсю, 23 жніўня 2020.