Царква і палітычны крызіс у Беларусі

З’явілася пацверджанне аб ліквідацыі парафіі грэка-католікаў у Оршы

З’явілася пацверджанне аб ліквідацыі парафіі грэка-католікаў у Оршы

З’явілася пацверджанне аб ліквідацыі парафіі грэка-католікаў у Оршы

Як высветліў Katolik.life, у Адзіным дзяржаўным рэгістры з’явіліся звесткі аб ліквідацыі парафіі Покрыва Найсвяцейшай Багародзіцы ў Оршы. Працэдура пачалася 1 ліпеня 2026 года па рашэнні Віцебскага абласнога суда. Раней пра ліквідацыю паведамлялася неафіцыйна.

Грэка-католікі ў Оршы не мелі ўласнага храма і збіраліся ў мясцовым касцёле. Пасля перарэгістрацыі рэлігійных арганізацый у Беларусі засталося 12 грэка-каталіцкіх парафій. Раней працэс ліквідацыі пачаўся таксама ў дачыненні да трох супольнасцяў Брэсцкай вобласці — у Брэсце, Баранавічах і Івацэвічах.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост