Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Праваслаўнага верніка Дзяніса Адаміна прызналі палітвязнем

Праваслаўнага верніка Дзяніса Адаміна прызналі палітвязнем

Праваслаўнага верніка Дзяніса Адаміна прызналі палітвязнем

15 верасня беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ 11 чалавек. Сярод іх — праваслаўны вернік з Гродна Дзяніс Адамін, асуджаны на шэсць гадоў пазбаўлення волі і штраф у 4500 рублёў.

Пра пераслед Адаміна мы пісалі раней. Яго ўжо ўнеслі ў спіс «тэрарыстаў», а 11 верасня — у міліцэйскі спіс «экстрэмістаў» пад №6888. Верніка асудзілі паводле шэрагу артыкулаў КК, у тым ліку за «распальванне варожасці», «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», «абразу прэзідэнта» і «абразу прадстаўніка ўлады».


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост