Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Шлях да Бога праз адказнасць за грамадства: ксёндз Вінтоў пра Вайніловіча і «свецкую святасць»

Шлях да Бога праз адказнасць за грамадства: ксёндз Вінтоў пра Вайніловіча і «свецкую святасць»

Шлях да Бога праз адказнасць за грамадства: ксёндз Вінтоў пра Вайніловіча і «свецкую святасць»

У інтэрв’ю для беларускай рэдакцыі Vatican News на тэму беатыфікацыі і тэалогіі ксёндз доктар Яўген Вінтоў між іншым распавёў пра феномен «свецкай святасці» Эдварда Вайніловіча — палітыка, грамадскага дзеяча і мецэната, фундатара Чырвонага касцёла ў Мінску.

«Шлях да Бога можа праходзіць не толькі праз манаскую келлю, але і праз залы пасяджэнняў, палітычныя дыскусіі, дабрачыннасць і адказнасць за грамадства»,

— сцвярджае ксёндз Вінтоў і звяртае ўвагу, што постаць Эдарда Вайніловіча разбурае стэрэатып, што святыя — гэта толькі «людзі алтара». Паводле ксяндза, сёння Касцёл усё часцей гаворыць пра Вайніловіча як пра чалавека, чыё жыццё можа стаць сучасным сведчаннем так званай «свецкай святасці».

«Ён не раздзяляў веру і штодзённае жыццё. Наадварот — лічыў, што сапраўдная вера павінна ўплываць на канкрэтныя рашэнні, адносіны да людзей і спосаб выкарыстання ўлады або багацця».

Паводле ксяндза доктара беатыфікація такіх асоб, як Эдвард Вайніловіч, а таксама біскуп Зыгмунт Лазінскі, дапамагла б беларусам убачыць, «што наша зямля — гэта не толькі тэрыторыя трагедый і выпрабаванняў, але таксама зямля людзей вялікага духу, веры і святасці».

«Сёння Беларусь, як і ўся Еўропа, перажывае крызіс аўтарытэтаў. Людзі стаміліся ад цынізму, палітычнай агрэсіі і недаверу. У гэтым кантэксце прыклад асоб, якія жылі не дзеля асабістай выгады, а дзеля служэння іншым, выглядае асабліва актуальным».


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост