«Галоўны мой здабытак пасля ўсіх турэмных прыгод за апошнія 10 гадоў — гэта вера»
Эдуард Пальчыс – блогер, былы палітзняволены, які адсядзеў 5,5 гадоў — на сваёй старонцы ў фэйсбуке паразважаў, які здабытак атрымаў ад зняволення.
Галоўны мой здабытак пасля ўсіх турэмных прыгод за апошнія 10 гадоў – гэта вера. Дакладней, вяртанне да яе.
Турма лепшае месца для асэнсавання шмат якіх праяўленняў жыцця. Да і самога сябе. Ёсць умоўна 3 тыпы людзей ў зняволенні: тыя, хто не змяняецца; тыя, хто робіцца нашмат горш; і тыя, хто духоўна-маральна прасоўваюцца наперад у асэнсаванні жыцця.
Як ужо трошкі з вопытам, я часта казаў сукамернікам — «Воля будзе часам жорсткага выпрабавання ўсяго каштоўнага, да чаго вы прыйшлі ў зняволенні». Нажаль, гэта сапраўды так. Усе лепшае ўва мне ад веры, а ўсе горшае — ад самога сабе.
Гэтыя 5 за паловай гадоў я маліўся найперш за ўсіх вязьняў. І за вас усіх. А з 22-га — за Ўкраіну. Малюся і зараз. Бо Хрыстос Уваскрос — і гэта галоўны дзень перамогі для чалавецтва.
У ангельскай есць прыгожы дзеяслоў — “rise up”. І шмат каму зараз таксама не перашкаджала бы “rise up”.
З Пасхай вас усіх.
Фота: Новы час






