Царква і палітычны крызіс у Беларусі

«Неваяўнічы, але шчыры вернік, у бабруйскім ПКТ ён штудзіраваў толькі адно — Біблію»

«Неваяўнічы, але шчыры вернік, у бабруйскім ПКТ ён штудзіраваў толькі адно — Біблію»

«Неваяўнічы, але шчыры вернік, у бабруйскім ПКТ ён штудзіраваў толькі адно — Біблію»

Вернікам аказаўся яшчэ адзін палітзняволены, які быў вызвалены ўчора. Гэта Зміцер Казлоў — аршанскі YouTube-блогер («Шэры Кот»). 

Былы палітзняволены Ігар Карней апублікаваў сведчанні пра Зміцера: 

Найбольш прабылі поруч з “Шэрым Катом”, блогерам Дзімам Казловым. Спачатку ў згаданай магілёўскай сьледчай турме, куды па чарзе заехалі — ён з Бабруйску, я са Шклову — пасьля новых судоў па ганебным 411-м артыкуле (“злоснае непадпарадкаваньне”), а потым як рэцыдывісты і ў калоніі строгага рэжыму №20 у Мазыры. Пасьля цалкам адбытага 5-гадовага тэрміну ён мусіў выйсьці яшчэ ў канцы леташняга лістападу, але некаму падалося мала і па ходу накінулі яшчэ год. Само сабой, уся эпапея далася ў знакі, прынамсі выглядае ён далёка ня тым “катом”, хто памятае яго да 2020-га.    

Дзіма — выхаваны, культурны, інтэлігентны і адукаваны малады чалавек; у мінулым навучэнец той жа аграрнай установы ў Горках, дзе праслухаў курс ягоны ранімы палітычны апанент. Зямляк маёй жонкі — не з Воршы, з суседняй Барані, але ў свой час нямала адпрацаваў на стратэгічным ільнозаводзе. Бацькі былі шчыльна зьвязаныя з гэтай жа галіной, але раптоўна сышлі адзін за адным, і Дзіма рана асірацеў. А гэта значыць, яго проста выштурхнулі ў нікуды — ні сваякоў, ні крэўных. Сябры, калегі, праваабаронцы — выдатна, але самотнаму цяжэй удвая.     

Неваяўнічы, але шчыры вернік, у бабруйскім ПКТ ён штудзіраваў толькі адно — Біблію. І мне каштавала нямала высілкаў, каб разнастаіць інтарэс. Убогая магілёўская бібліятэка не балавала арыштантаў навінкамі, але часам можна было па-новаму прачытаць і старое. Прынамсі нагодай для абмеркаваньня стаў “Востраў Сахалін” Чэхава. Літаратар замяніў цэлы дасьледчы інстытут, выправіўшыся на тэрыторыю, якую ў ХІХ стагодзьдзі рускія пасьлядоўна пачалі ператвараць у зону — тэма, блізкая як цяперашнім пуціністам, так і лукашыстам. Сышліся ў думцы, што час ідзе, а форма не зьмяняецца. Прынамсі ў галовах аўтарытарных “саюзьнікаў”. 

Потым з розьніцай у тыдзень трапілі ў Мазыр, дзе пасьля абавязковага шыза былі разьмеркаваныя ў суседнія атрады, што давала магчымасьць бачыцца праз плот. Праўда, неўзабаве мяне для прафілактыкі перакінулі ў больш аддалены барак, сустракаліся збольшага на “медалупні” — у цэху па вылушчваньні дроту з пластыкавай абалонкі. Больш бессэнсоўнага занятку цяжка і прыдумаць, але Дзіма, як чалавек адказны, стараўся не філоніць) Перакананы, што мабілізуецца і цяпер, але той выпадак, калі асадак застаўся, не такім палітвязьні бачылі сваё вызвавленьне. 

Фотакалаж «Нашай Нівы»


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост