Царква і палітычны крызіс у Беларусі

«З ягоных вачэй глядзеў пабіты сабака». Анджэй Пачобут — пра веру ў турме, сустрэчу з Раманам Пратасевічам і гатоўнасць да новага арышту

«З ягоных вачэй глядзеў пабіты сабака». Анджэй Пачобут — пра веру ў турме, сустрэчу з Раманам Пратасевічам і гатоўнасць да новага арышту

«З ягоных вачэй глядзеў пабіты сабака». Анджэй Пачобут — пра веру ў турме, сустрэчу з Раманам Пратасевічам і гатоўнасць да новага арышту

Журналіст і актыўны дзеяч Саюза палякаў на Беларусі, каталік Анджэй Пачобут ў інтэрв’ю KAI падзяліўся, што менавіта вера дапамагла яму перажыць гады зняволення ў беларускіх турмах.

«Калі чалавек верыць, што ўсё зводзіцца толькі да “тут і цяпер”, яму вельмі цяжка, калі гэтае “тут і цяпер” у яго забіраюць. А калі верыш, што ёсць справядлівасць, што Бог бачыць усё зверху і прыйдзе час, калі ўсе крыўды будуць выпраўленыя, тады ўсё набывае іншае вымярэнне». 

— падкрэсліў былы палітвязень і адзначыў , што цяжкія выпрабаванні ўзмацняюць цікавасць да пытанняў веры і рэлігіі, сведкам чаго ён быў у турме.

Між іншым Пачобут распавёў, як беларускія ўлады спрабавалі арганізаваць яго сустрэчу з былым рэдактарам ​​Telegram-канала NEXTA Раманам Пратасевічам.

«Я разумеў, што ўладам важна праз тое, што палітвязні вядуць з ім нейкія размовы, падняць ягоны імідж. Але я не разумеў, навошта мне ўвогуле патрэбны быў нейкі кантакт з ім. Для мяне ён маральна знішчаны чалавек».

Паводле Пачабута, у той момант Пратасевіч выглядаў «добра адкормленым маладым чалавекам з жывоцікам», але «з ягоных вачэй глядзеў пабіты сабака». 

Былы палітвязень падзяліўся, як беларускія ўлады спрабавалі зламаць і яго —ізаляцыяй, холадам і голадам.

«Я аддаў перавагу быць схуднелым і ўтрымлівацца ў цяжкіх умовах, чым пасля вызвалення мець такі позірк». 

Пасля арышту ў 2021 годзе Анджэй Пачобут доўгі час адмаўляўся пакідаць Беларусь у абмен на свабоду, бо не хацеў з’язджаць без магчымасці вярнуцца. Ён патлумачыў гэта адказнасцю перад польскай меншасцю. У верасні былы палітвязень плануе ўпершыню пасля вызвалення прыехаць у Беларусь. На пытанне пра рызыку новага арышту ён адказаў:

«Тыда я вярнуся ў турму. Маральна я да гэтага падрыхтаваны. Калі б мне не далі пашпарт, калі б я не пачуў запэўніванняў ад чалавека з адміністрацыі беларускага прэзідэнта, што змагу вярнуцца, я б не перайшоў мяжу.

Напрыканцы інтэрв’ю Пачобут падкрэсліў, што не лічыць сябе героем:

«Я проста стараюся паводзіць сябе прыстойна ў часы і ў абставінах, якія вельмі далёкія ад прыстойнасці».


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост