Ці па-хрысціянску дараваць без пакаяння? Наталля Васілевіч — пра рэпрэсіі, дыялог і стратэгіі прымірэння

Рэпрэсіі супраць святароў і вернікаў у Беларусі не спыняюцца, нягледзячы на адкрыццё амбасады пры Ватыкане і ўдзел духавенства ў афіцыйных праграмах. Улады працягваюць пераслед людзей веры нават на фоне размоваў пра неабходнасць «нацыянальнага прымірэння» і дыялогу з Захадам.
У інтэрв’ю для Еўрарадыё тэалагіня Наталля Васілевіч разважае, ці магчымае сапраўднае прымірэнне без праўды і раскаяльнага слова з боку рэжыму. Ці не пераўтворыцца жаданне «мірнага дыялогу» ў адмаўленне справядлівасці? І чаму хрысціяне не павінны маўчаць пра зло, нават калі гаворка ідзе пра палітыку?