Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Апостальскі нунцый у Беларусі ўручыў даверчыя граматы

Апостальскі нунцый у Беларусі ўручыў даверчыя граматы

Апостальскі нунцый у Беларусі ўручыў даверчыя граматы

Апостальскі нунцый у Беларусі Антэ Ёзіч уручыў 3 лістапада 2020 г. даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку. Ён атрымаў прызначэнне яшчэ 21 мая 2020 г., але прыбыў у краіну ў сярэдзіне кастрычніка.

Іерарх заявіў карэспандэнту Белта, што Беларусь і Святы Пасад працягнуць працаваць над сумесным пагадненнем. Ён таксама сказаў, што адкрыты для працягу двухбаковага супрацоўніцтва на розных узроўнях. “Мая праца і мая прысутнасць тут будуць спрыяць перш за ўсё ўмацаванню маральна-духоўных каштоўнасцей”, — звярнуў увагу ватыканскі дыпламат.

“Асаблівыя адносіны звязваюць Беларусь і Ватыкан. На міжнароднай арэне мы разам паслядоўна развіваем такія важныя ініцыятывы, як барацьба з гандлем людзьмі, процідзеянне насіллю ў адносінах да дзяцей, абарона традыцыйных сямейных каштоўнасцей”, — адзначыў Аляксандар Лукашэнка падчас цырымоніі. “Разлічваем на кансалідуючую і канструктыўную ролю Каталіцкага Касцёла ў беларускім грамадстве”, — сказаў ён, пацвердзіўшы зацікаўленасць краіны ў далейшым паглыбленні ўзаемадзеяння са Святым Пасадам.

Арцыбіскуп Ёзіч родам з харвацкага горада Трыль. Дыпламатычную службу ў Святым Пасадзе ён пачаў у 1999 г. Працаваў у Апостальскіх нунцыятурах у Індыі, Расіі, Філіпінах.

Апостальская нунцыятура, пастаяннае дыпламатычнае прадстаўніцтва Святога Пасаду ў Беларусі, была заснавана Апостальскім лістом Яна Паўла II Quantam tandem 11 лістапада 1992 г., у дзень афіцыйнага ўстанаўлення ватыканска-беларускіх дыпламатычных адносін.

Vatican News


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава