Прадстаўніцы «Хрысціянскай візіі» на кангрэсе па палітзняволеных у Празе
23–25 траўня ў Празе праходзіў кангрэс, прысвечаны тэме палітзняволеных у Беларусі. «Хрысціянскую візію» прадстаўлялі Наталля Васілевіч, мадэратарка групы, тэалагіня і праваабаронца; Наталля Гарковіч, каардынатарка праекта «Беларускі мартыралог»: выставы партрэтаў беларускіх палівязняў аўтарства Ксішы Ангелавай і перформанса «Беларускія палітвязні гавораць»; а таксама былая палітзняволеная Валерыя Чарнаморцава.
Наталля Васілевіч выступіла на секцыі, прысвечанай разнастайным уразлівым групам палітвязняў, і распавяла пра вернікаў у зняволенні.
Вельмі часта вернікі за кратамі становяцца для іншых зняволеных духоўнай дапамогай, суцяшэннем і падтрымкай, аднак часта яны перажываюць дыскрымінацыю і іх права на сваборы рэлігіі парушаецца.
Таксама Васілевіч звярнула ўвагу на патэнцыял рэлігійных арганізацый на мясцовым і міжнародным узроўні ў справе дапамогі палітвязням і іх вызвалення.
????: Tony Danilov