Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Інстытут памяці нацыі (Institut Paměti národa) у чэскім горадзе Брно прыняў праект «Беларусі Мартыралог»

У ім ўзялі ўдзел cяброўкі Хрысціянскай Візіі — мастачка Ксіша Ангелава з выставай партрэтаў беларускіх палітвязняў, а таксама даследчыца і праваабаронца Наталля Гарковіч.

Праект таксама быў падтрыманы «Meeting Brno», удзельнікі якога арганізавалі да адкрыцця выставы дыскусію пра Беларусь. Акрамя выставы Ксішы Ангелавай адбыўся перформанс «Беларускія палітвязні гавораць» аўтарства Наталлі Гарковіч, а таксама прэзентацыя чэскага перакладу паэзіі Зміцера Строцава.

У перформансе прыняла ўдзел хрысціянка Святлана Вранова, якая стварыла чэскія пераклады кніг Паўла Севярынца, Змітра Дашкевіча і іншых.

Да падзеі Хрысціянская Візія падрыхтавала інфаматэрыялы з актуальнай сітуацыяй пра палітвязняў у Беларусі, смерці і цяжкахворых палітвязняў ў турмах, рэжым інкамунікада.

Выстава да 11 красавіка 2024 года знаходзіцца па адрасе: Radnická 369/10, Brno.

@christianvision

Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост

Вам таксама будзе цікава