Царква і палітычны крызіс у Беларусі

У Славакіі адмянілі кірмаш Свята-Елісавецінскага манастыра

У Славакіі адмянілі кірмаш Свята-Елісавецінскага манастыра

У Славакіі адмянілі кірмаш Свята-Елісавецінскага манастыра
Аўтар
Хрысціянская візія

Арганізацыя"Хрысціянская візія"

Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.

Мерапрыемства планавалася на 12 студзеня 2024 г. у манастырскім доме ў сяле Ладамірава Прэшаўскага краю, паведамляе славацкае выданне sme.sk.

«Беларускія манашкі з манастыра ў Мінску зарабляюць грошы для расейскіх салдат. Спроба ў Ладаміраве, дзе хацелі арганізаваць выставу-продаж, канчаткова правалілася. Нават наш праваслаўны тэалагічны факультэт ужо зачыніў перад імі дзверы», — напісала sme.sk.

Артыкул выклікаў бурнае абмеркаванне. Адна чытачка пытаецца ў каментарах пад артыкулам:

Як падтрымка жаўнераў, матэрыяльная ці маральная (лісты) гэтых манашак да жаўнераў ваюючага боку, які ўварваўся ў суседнюю краіну, забіваючы там мірнае насельніцтва, у тым ліку дзяцей, спалучаецца з хрысьціянствам, якое прадстаўляюць гэтыя манашкі…?


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава