За «экстрэмізм» затрыманыя каталіцкія вернікі
Аўтар
Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
У Лідзе затрыманы бард Сяргей Чарняк. Яшчэ два тыдні таму яго брутальна выводзілі з працоўнага месца. Цяпер вядома, што яго арыштавалі на 15 сутак, меркавана, па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў).
А ў Паставах за гэты ж артыкул на 555 руб. аштрафавалі выхавальніцу Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Пастаўскага раёна Наталлю Сідлярэвіч. Таксама ў яе канфіскавалі тэлефон.