За экстрэмізмКАНФЕСІІНавіныПа-беларускуПЕРАСЛЕДРыма-Каталіцкая ЦаркваХрысціяне за кратамі

Затрыманы каталіцкі вернік Арцём Кабылкоў

У тэлеграм-канале віцебскіх сілавікоў з’явілася відэа з затрыманым. Сілавікі не змаглі зняць з ім «пакаяннае» відэа, мужчына адмовіўся каментаваць на камеру.

Арцём Кабылкоў паходзіць з Ульскай парафіі, з’яўляецца актыўным вернікам, ходзіць у пілігрымкі, быў членам моладзевага душпастырства і пэўны час навучаўся ў Пінскай духоўнай семінарыі. Хлопец жыў у невялічкай вёсачцы ў Віцебскай вобласці. «Спадзяюся мае дзеці ўбачаць росквіт беларускай вёскі. Я пра гэта мару, за гэта малюся (…) Як у Новай Зямлі — «набыць свой кут, купіць зямлі»», — казаў ён у інтэрв’ю.

Вялікае відэаінтэрв’ю з затрыманым па спасылцы.