Выстава партрэтаў беларускіх палітвязняў адкрылася ў Любліне
Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
«Хрысціянская Візія» ў супрацы з Цэнтрам культуры ў Любліне ўчора адкрыла выставу партрэтаў беларускіх палітвязняў мастачкі Ксішы Ангелавай. На выставе прадстаўлены 274 з больш за 600 прац удзельніцы нашай супольнасці.
Выстава праходзіць у межах тэатральнага фестываля «Блізкі Усход», у якім бярэ ўдзел мноства беларускіх творацаў тэатру і культурных дезячаў (Праграма фестываля).
Падчас адкрыцця выставы быў прадстаўлены перформанс «Беларускія палітвязні гавораць» тэалагіні і праваабаронцы Наталлі Гарковіч, у якім узялі ўдзел наведвальнікі мерапрыемства.
Перформанс прадугледжвае не толькі чытанне ўрыўкаў лістоў і апошніх словаў у судзе палітвязняў, але і агучванне сумнай беларускай статыстыкі палітычна матываванага пераследу ўсіх груп насельніцтва краіны.
Выстава экспануецца ў галерэі «Rozdroża» на партэры Centrum kultury w Lublinie (ul. Peowiaków 12) да канца фестываля 17 снежня 2023.
@christianvision